Ашхабадская кніжная выстаўка

Ашхабадская кніжная выстаўка

Прадаўжаецца работа беларускіх кнігавыдаўцоў і пісьменнікаў на Ашхабадскай міжнароднай кніжнай выстаўцы. Гасцей з Мінска прыняў старшыня туркменскай Дзяржаўнай выдавецкай службы спадар Ахмат Худайбердыеў. Начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыевіч перадаў туркменскаму боку запрашэнне на Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, якая пройдзе ў Беларусі ў лютым 2020 года, і Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час», а таксама на Мінскі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні».

Намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Белкніга» Генадзь Сілінскі ў час перамоў падрабязна расказаў пра магчымасці арганізацыі беларуска-туркменскіх стасункаў у галіне кніжнага гандлю.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.


Апублікавана:
Праглядаў:
398