Дзевяноста гадоў таму 24 студзеня выйшаў першы нумар газеты «Герой працы»

Дзевяноста гадоў таму 24 студзеня выйшаў першы нумар газеты «Герой працы»

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Герой працы» з 90-годдзем выдання.

Паважаныя калегі!

Віншую калектыў рэдакцыі, а таксама ветэранаў журналістыкі з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара вашай газеты.

90 гадоў — больш чым салідны ўзрост для сучаснага друкаванага выдання. На працягу ўсяго гэтага часу ваша газета нязменна заставалася надзейнай крыніцай самай важнай і дакладнай інфармацыі аб жыцці рэгіёна.

І сёння, знаходзячыся на вастрыні жыцця, «Герой працы» садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.

Прыемна адзначыць, што ваша выданне па-ранейшаму трымае руку на пульсе і імкнецца словам і справай адказваць на ўсе суровыя выклікі сучаснасці.

Жадаю ўсім, хто робіць газету, — так трымаць! Далейшых вам поспехаў і вострага пяра, высокіх рэйтынгаў і накладаў, любові і адданасці чытачоў, здароўя і дабрабыту.

                                                                               Уладзімір Пярцоў

Апублікавана:
Праглядаў:
111