Газета «Янаўскі край» адзначае 80-годдзе

Газета «Янаўскі край» адзначае 80-годдзе

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Янаўскі край» з юбілеем выдання.


                                                                                               «Паважаныя калегі!

Ад шчырага сэрца віншую калектыў рэдакцыі, а таксама яе ветэранаў з 80-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара вашай газеты.

Прыемна адзначыць, што на працягу васьмі дзясяткаў год рэдакцыя змагла не толькі захаваць, але і памножыць лепшыя традыцыі папярэдніх пакаленняў журналістаў. І сёння, у час развіцця высокіх тэхналогій, нягледзячы на разнастайнасць крыніц інфармацыі, жыццё раёна немагчыма ўявіць без свежых нумароў выдання, якое па-ранейшаму запатрабавана ў чытацкай аудыторыі і  з'яўляецца надзейнай крыніцай аб’ектыўнай інфармацыі.

Адметна, што калектыў рэдакцыі ідзе ў нагу з часам, імкнецца, як і раней, рабіць свае публікацыі цікавымі і злабадзённымі, разам з мясцовымі ўладамі ўдзельнічае ў вырашэнні праблем людзей, падзяляе іх клопаты, будуе новую  Беларусь.

Няхай любімая праца прыносіць вам радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапае сіл і энергіі.

Жадаю супрацоўнікам рэдакцыі газеты, аўтарскаму актыву, чытачам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, творчага натхнення, поспехаў у працы, міру і дабрабыту.

                                                                                                                                                          Уладзімір Пярцоў»

Апублікавана:
Праглядаў:
248