Кнігі беларускіх выдавецтваў прадстаўлены ў Узбекістане

Кнігі беларускіх выдавецтваў прадстаўлены ў Узбекістане


Нацыянальнае кнігавыданне шырока прадстаўлена на арганізаваным Міністэрствам інфармацыі стэндзе ў рамках удзелу ў выставе беларускіх вытворцаў “Made in Belarus” у Узбекістане.

Як адзначыла Старшыня Камітэту па працы і сацыяльных пытаннях Заканадаўчай палаты Алій Мажліса Рэспублікі Узбекістан Хаджаева Мавлудахон, “мы зноў, у тым ліку праз кнігі, адкрываем для сябе вашу краіну, але ўжо сучасную, высокатэхналагічную Беларусь”.


узбекистан выставка

Па словах дырэктара выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі” Уладзіміра Андрыевіча, асаблівую зацікаўленасць у наведвальнікаў выставы выклікае энцыклапедычная, даведачная, краязнаўчая літаратура, кнігі для дзяцей.

Вялікую цікавасць у шырокага кола наведвальнікаў і ўдзельнікаў выставы выклікала прэзентацыя зборніка твораў беларускіх і узбекскіх аўтараў “Благословенный миг” з серыі “Созвучие сердец”, а таксама прэзентацыя кнігі “Янка Купала. “А хто там ідзе?” на мовах свету”, удастоеная Гран-пры Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД.

узбекистан выставка
Апублікавана:
Праглядаў:
1 477
Галіны дзейнасці:
Краіны:
Падзея: