«Мазаіка гісторыі» на сайце Карэліцкай раённай газеты «Полымя»

«Мазаіка гісторыі» на сайце Карэліцкай раённай газеты «Полымя»

Інтэрактыўны пазнавальна-забаўляльны праект «Мазаіка гісторыі» рэалізуецца на сайце Карэліцкай раённай газеты «Полымя».

Праект падрыхтаваны рэдакцыяй газеты сумесна з Карэліцкім краязнаўчым музеем.

У рамках праекта шырока прадстаўлены турыстычныя славутасці Карэліцкага раёна. Цікава тое, што наведвальнікі сайта могуць не толькі пачытаць аб тым ці іншым гістарычным месцы, але і сабраць мазаіку па прапанаванай фатаграфіі.

Такое наглядна-інтэрактыўнае прадстаўленне інфармацыі стымулюе цікавасць, прымушае наведвальнікаў даўжэй затрымлівацца на старонцы сайта.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 174