На Нацыянальную літаратурную прэмію пададзена больш за 60 работ

На Нацыянальную літаратурную прэмію пададзена больш за 60 работ

На Нацыянальную літаратурную прэмію ў бягучым годзе пададзена больш за 60 работ. Аб гэтым расказаў журналістам дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Іван Саверчанка.

"Нацыянальная літаратурная прэмія - важны стымул для развіцця айчыннай літаратуры. У бягучым годзе пададзена больш за 60 работ на ўдзел у конкурсе, а на заключным этапе разглядалася 58. Пераможцы адбіраюцца па сямі намінацыях: паэзія, проза, публіцыстыка, крытыка і літаратуразнаўства, драматургія, кнігі для юнацтва і дзяцей, дэбют", - расказаў Іван Саверчанка.

Паводле яго слоў, адметнай асаблівасцю гэтага года стала тое, што не толькі пісьменнікі, але і грамадскія дзеячы прыслалі на конкурс свае мемуары, успаміны. "Актыўна ўключыліся ў конкурс журналісты. Мне здаецца, што пераможцамі стануць вельмі яркія творчыя асобы і выдатныя літаратурныя творы. Парадавала ў бягучым годзе наша літаратура для дзяцей і юнацтва, таму што кнігі прадстаўлены на любы густ і ўзрост. Цікавыя і насычаныя проза і паэзія. У нас ёсць што пачытаць", - упэўнены дырэктар.

"Сёння пераможца прэміі атрымлівае ўзнагароджанне ў памеры 100 БВ. Гэта даволі сур'ёзныя грошы для падтрымкі новых праектаў беларускіх пісьменнікаў. Кожны аўтар, які атрымлівае прэмію, атрымлівае і пэўны пасыл да новых творчых дасягненняў", - дадаў намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах БЕЛТА.

Апублікавана:
Праглядаў:
373
Крыніца: