Што прапануе "Нёман" чытачам у 2022 годзе

Што прапануе "Нёман" чытачам у 2022 годзе

Касцючэнка: Часопіс «Нёман» у 2022 годзе зробіць акцэнт на духоўным развіцці грамадства

Галоўнай задачай часопіса «Нёман», як і раней, застаецца фарміраванне дастойнага зместу. Сёння асабліва важна зрабіць акцэнт на духоўным развіцці грамадства. На старонках выдання чытач сустрэне імёны даўно ўпадабаных майстроў слова і малавядомых маладых, але таленавітых аўтараў. Паэзіяй парадуюць Віктар Гардзей, Дар’я Дарошкіна, Таццяна Ляйко, Уладзімір Мазго, Лізавета Палеес, Кацярына Роўда ды іншыя. Сярод празаікаў — Валерый Гапееў, Таццяна Дземідовіч, Алена Папова, Васіль Ткачоў.

6_43_neman_10_-_kopiya.jpg


Верагодна, цікавым для чытача будзе новы раман Сяргея Трахімёнка «Прынцып слабага звяна», дзе аўтар звяртаецца да падзей мінулага стагоддзя, калі ў Тэхасе падчас перадвыбарчай паездкі быў забіты Прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі, а галоўным падазроным аказаўся Лі Харві Освальд, які ў 1960-я гады жыў у Мінску і працаваў на радыёзаводзе.

У межах праекта «Маладыя перакладчыкі» будуць у друку пераклады студэнтаў МДЛУ з беларускай і іншых моў свету твораў, якія нясуць ідэі міру і гуманізму.

Да 140-годдзя Якуба Коласа парадуе перакладамі Андрэй Цяўлоўскі: даволі нечаканы факт, што паэма «Новая зямля» ніколі не перастваралася па-руску цалкам. Пераклад, які ўжо лічаць класічным, карацейшы ад арыгінала амаль на трэць. На старонках часопіса будуць упершыню апублікаваны тыя часткі твора, якія дагэтуль на рускую мову не перакладаліся.

Чакаюць чытачоў і сустрэчы са знакамітымі публіцыстамі, літаратуразнаўцамі, крытыкамі. Так, тэатральны крытык Таццяна Арлова прадставіць пад вокладкай выдання архіўныя тэксты калегі Ліліі Брандабоўскай, якая нядаўна пайшла з жыцця: рэцэнзіі, тэатральныя партрэты, лісты, нарысы. З іх яскрава відаць постаць Ліліі Брандабоўскай з асаблівым поглядам на тэатральнае і будзённае жыццё. Адна з найцудоўнейшых дэталаляў гэтай публікацыі — пачуццё мовы і стылю.

Не пакіне абыякавым чытача і перапіска пісьменніка і мовазнаўца Міколы Лобана з яго каханай. У свой час ліставанне легла ў аснову пасляваеннай аповесці М. Лобана «Іркуцянка». Чакае і новая рубрыка Юліі Андрэевай «Другое дыханне», дзе будуць абмяркоўвацца пытанні здароўя.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
Праглядаў:
183