У Карэлічах прайшоў кніжны фестываль з удзелам выдавецкага дома «Звязда»

У Карэлічах прайшоў кніжны фестываль з удзелам выдавецкага дома «Звязда»

Традыцыяй стала правядзенне на Гродзеншчыне міжрэгіянальнага фестываля «ПРОдвижение КНИГИ. Библиотечные ступени». Адрас — гарадскі пасёлак Карэлічы. Сёлета кніжнае свята, арганізаванае калектывам Карэліцкай раённай бібляітэкі, было прысвечана Году міра і стваральнай працы. У фестывал прыняў удзел выдавецкі дом «Звязда».

У час працы фестываля праходзіў продаж кніг выдавецкага дома «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура» і рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Адукацыя і выхаванне».

У СШ N 1 г. п. Карэлічы прайшла сустрэча з аўтарамі сваіх новых кніг, якія пабачылі свет у выдавецкім доме «Звязда»: старшынёю Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паэтам і празаікам Людмілай Кебіч, паэтам Мікалаем Іваноўскім, мясцовым краязнаўцам Святланай Кошур, пісьменнікамі Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, Дзмітрыем Мікалаевым.

Пра свае новыя кнігі, што выйшлі ў выдавецкім доме «Звязда», таксама расказаў чытачам і вядомы паэт і празаік, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя», старшыня секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Шніп.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
Праглядаў:
241