Уладзімір Пярцоў назначаны Міністрам інфармацыі Беларусі

Уладзімір Пярцоў назначаны Міністрам інфармацыі Беларусі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Уладзіміра Пярцова Міністрам інфармацыі Беларусі.

Да гэтага часу Уладзімір Пярцоў займаў пасаду дырэктара прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі.

Пярцоў Уладзімір Барысавіч нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Віцебску.

У 1996-м скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава, у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1995-1999 гадах - рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання, у 1999-2002 гадах - галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання.

У 2002-2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб'яднанне. У 2003-2008 гадах - дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра "Тэлерадыёкампанія "Гродна".

2008-2010 - дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала "РТР-Беларусь" ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

З 2010 года працаваў на пасадзе дырэктара прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах БЕЛТА.

Апублікавана:
Праглядаў:
496
Крыніца: