Зарэгістравана новае сеткавае выданне
20 сакавіка 2020 года Міністэрства інфармацыі ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсу "drogichin.by" у якасці сеткавага выдання.
Заснавальнікам і рэдакцыяй сеткавага выдання "drogichin.by" з'яўляецца установа "Рэдакцыя газеты "Драгічынскі веснік".
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" сеткавыя выданні надзяляюцца ўсімі правамі і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.
Апублікавана:
20 сакавiка 2020 в 16:53
Праглядаў:
398