Завершаны першы этап рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код»

Завершаны першы этап рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код»

У трэцім сезоне конкурсу колькасць накіраваных работ стала рэкорднай  — у аргкамітэт паступіла 399 заявак.

Намінацыі традыцыйна ахопліваюць друкаваныя СМІ і электронныя СМІ і інтэрнэт-рэсурсы.
Аргкамітэт правёў першасную ацэнку пададзеных заявак на прадмет адпаведнасці ўмовам конкурсу, і цяпер удзельнікаў чакае наступны тур праекта  — абарона аўтарскага матэрыялу на рэгіянальным узроўні.

Фінальны рэспубліканскі адбор запланаваны на кастрычнік 2024 года.
Апублікавана:
Праглядаў:
160