Аб’яўлены пераможцы рэспубліканскага творчага конкурсу «Пад знакам Года малой радзімы»

Аб’яўлены пераможцы рэспубліканскага творчага конкурсу «Пад знакам Года малой радзімы»

У час семінара для рэгіянальных СМІ, які праводзіцца ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку “Вялікі камень”, адбылося ўзнагароджанне рэдакцый Мінскай вобласці - пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу «Пад знакам Года малой радзімы». Дыпломы лаўрэатам уручыў Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

Па рашэнні журы пераможцамі конкурсу сталі наступныя ўдзельнікі: 

у катэгорыі "Рэгіянальныя друкаваныя СМІ" ў намінацыі  «Землякі» - Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Нясвіжскія навіны» (дыплом 3 ступені); 

у катэгорыі "Рэгіянальныя электронныя СМІ" ў намінацыі «Традыцыі і гісторыя роднага краю» - Радыёпраграма «Маладзечна FM” (КУП «Тэлевізійная вяшчальная сетка» (дыплом 3 ступені), у намінацыі «У Год малой радзімы – вялікія справы» - Дзяржаўнае прадпрыемства «Салігорскі  тэлевізійны канал» (дыплом 1 ступені).

награждение_1.jpg

награждение_2.jpg

награждение_3.jpg

Опубликовано:
Просмотров:
1 267