«Адрасы Беларусі ў свеце». Працяг кніжнай серыі

«Адрасы Беларусі ў свеце». Працяг кніжнай серыі

Выдавецкі дом «Звязда» выконвае падпраграму «Беларусы замежжа» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі». У яе межах, пачынаючы з 2017 года, пабачылі свет сем тамоў у агульнай серыі «Адрасы Беларусі ў свеце».  

Вось і сёлета павінна выйсці кніга «Родны небасхіл у сэрцы» ў дзвюх частках. У першай будзе ісці расповед пра лёсы нашых суайчыннікаў у Расіі, пра тыя мясціны Расіі, якія так ці іначай звязаны з Беларуссю. Другая частка, другі том – пра беларускую повязь з краінамі Цэнтральнай Азіі – Казахстанам, Кыргызстанам, Туркменістанам, Таджыкістанам, Узбекістанам.  

Чытача чакае сустрэча з лёсамі пісьменнікаў, археолагаў, падарожнікаў, вучоных розных спецыяльнасцей, акцёраў, рэжысёраў, мастакоў, якія засведчылі аб сябе справамі ў розных кутках свету. Назавём імёны хаця б некаторых нашых суродзічаў, пра якіх расказваюць розныя аўтары, ‒ Мікола Калінковіч, Міхась Карпенка, Зінаіда Марская, Мікіта Брылёў...  

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by

Опубликовано:
Просмотров:
470