«Адзінства народа – вялікі здабытак!»

«Адзінства народа – вялікі здабытак!»

17 верасня 2021 года ў краме РУП “Белсаюздрук” “Глобус” адбылася прэзентацыя праекта, прысвечанага Году і Дню народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь – «Адзінства народа – вялікі здабытак!».

ДНА_3.jpg

У рамках праекта былі зроблены падборкі публікацый з беларускіх выданняў 20-30-х гадоў (“Сялянская ніва”, “Жыццё беларуса”, “Беларускі звон”, “Маланка” і інш.), якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі па аб’яднанні беларускіх зямель, цяжкія выпрабаванні беларускага народа ў той час.

Гістарычныя артэфакты былі прэзентаваны падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў г.Капылі на пляцоўцы “17 верасня – Дзень народнага адзінства” і выклікалі вялікую зацікаўленнасць наведвальнікаў.

ДНА_5.jpg

ДНА_6.jpg

Апрацаваныя матэрыялы былі распаўсюджаны для шырокага выкарыстання падчас святкавання Дня народнага адзінства ў сістэме Міністэрства адукацыі, рэспубліканскіх і рэгіянальных сродках масавай інфармацыі.

Далей у рамках праекта Міністэрствам інфармацыі пры дапамозе РУП “Белсаюздрук” выданні былі растыражаваны і ў будуць прадстаўлены для шырокага кола праз сетку павільёнаў і кіёскаў па ўсёй краіне. Адначасова на светавых панэлях павільёнаў размешчаны калажы вышэйназваных выданняў.

ДНА_4.jpg

Неад’емнай часткай праекта з’яўляецца кніга “17 верасня. Дзень народнага адзінства”, выдадзеная выдавецкім домам “Звязда”, аўтара Уладзіміра Ліхадзедава, на матэрыялах з калекцыі якога былі зроблены падборкі тагачасных выданняў.

Да свята далучыўся факультэт міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ.

Студэнты ФМБК пры падтрымцы  дэканата факультэта Юліі Аляксандраўны Шаўрук, яе намесніка Руслана Ягоравіча Ганчарова і загадчыцы кафедры беларускай і рускай моў Вольгі Мікалаеўны Губскай, падрыхтавалі для гасцей цікавую праграму, прысвечаную Дню народнага адзінства. Там было ўсё: экскурс у гісторыю падзелу Беларусі ў 1921 годзе, вершы, віктарыны і песні. Акрамя таго, гледачам была прапанавана экспазіцыя друкаваных выданняў Беларусі 1920-1930-х гадоў, якая праводзілася ў рамках праекта Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “Адзінства народу - вялікі здабытак”. Арыгінальныя тэксты, напісаныя тарашкевіцай, далі магчымасць удзельнікам мерапрыемства адчуць каларыт той эпохі.

БДЭУ_1.jpg

БДЭУ_2.jpg


Опубликовано:
Просмотров:
756