”Ашмянскаму весніку“ – 80!

”Ашмянскаму весніку“ – 80!

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў Дзяржаўнай установы ”Рэдакцыя Ашмянскай раённай газеты“ ”Ашмянскі веснік“, а таксама яе ветэранаў з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

У віншаванні адзначаецца, што “выданне мае сваю гісторыю, традыцыі, непаўторны стыль. Інфармацыя ў ім заўсёды была і застаецца аб'ектыўнай і шматграннай.

Дзякуючы ”Ашмянскаму весніку“ жыхары раёна маюць магчымасць аператыўна даведвацца аб падзеях у вобласці, зменах, якія адбываюцца ў краіне і іншых рэгіёнах Беларусі”.

Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў: “Глыбокае разуменне праблем, здольнасць ясна і даходліва тлумачыць няпростыя палітычныя і эканамічныя пытанні, смела прадстаўляць розныя меркаванні, пісаць цікава і займальна — усе гэтыя якасці ярка характарызуюць журналістаў вашай газеты. Вы дапамагаеце жыхарам Ашмянаў асэнсаваць тое, што адбываецца, быць пачутымі ўладай, а ўладзе быць зразумелай для насельніцтва. Дзякую вам за гэту актыўную жыццёвую пазіцыю!”

Міністр пажадаў калектыву рэдакцыі добрага здароўя, дабрабыту, цікавых і яркіх работ, невычэрпнай творчай фантазіі і нязменнай увагі з боку чытачоў.

Опубликовано:
Просмотров:
1 168