“Бярозка” – цяпер і відэачасопіс!

“Бярозка” – цяпер і відэачасопіс!

Адну з рубрык выдання – “Бел. літ.”, у якой разглядаюцца праграмныя творы па беларускай літаратуры – перавялі ў фармат кароткіх відэаўрокаў. У рубрыкі з’явілася пастаянная вядучая – Маргарыта Латышкевіч, літаратарка, фалькларыстка, журналістка. Дарэчы, пачынаючы з лютаўскага нумара, чытачы часопіса “Бярозка” могуць пазнаёміцца з яе фэнтезійнай аповесцю “Першая песня”, якая будзе друкавацца ў выданні цягам бліжэйшых нумароў.

Першым творам, які разглядаецца ў новым фармаце, стала “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, якое вывучаецца ў 9-м класе. Маргарыта не толькі распавядае пра твор, але і паказвае некаторыя фрагменты з яго. Дарэчы, гледачы канала і чытачы часопіса могуць паўплываць на змест рубрыкі – прапаноўваць, што яны хацелі б пабачыць у разборах Маргарыты Латышкевіч.

Крыніца: часопіс "Бярозка".

Опубликовано:
Просмотров:
1 068