Да сустрэчы ў Мірскім замку

Да сустрэчы ў Мірскім замку

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча па арганізацыі і правядзенні свята кнігі «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» ў чэрвені.

У абмеркаванні фармату, асаблівасцей правядзення мерапрыемства (мяркуецца, што дата застанецца ранейшая — 20 чэрвеня) бралі ўдзел Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар музея «Замкавы комплекс “Мір”» Аляксандр Лойка, мастацтвазнаўца, куратар мастацкіх выставак Ала Зміёва, супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі.

Прынята рашэнне праводзіць другі фестываль (першы прайшоў 15 чэрвеня 2019 года) у  анлайн-рэжыме. Гэта значыць, што 20 чэрвеня ў замкавым комплексе адкрыецца шэраг мастацкіх і кніжных выставак, пройдуць імпрэзы, прэзентацыі з разлікам на інтэрнэт-аўдыторыю. Будуць зняты рознага кшталту ролікі для прагляду на YouTube.

Акцэнт — на гістарычную і краязнаўчую праблематыку. Правядзенне свята кнігі адпавядае задачам, якія вырашаюцца ў Год малой радзімы, спрыяюць ушанаванню, мемарыялізацыі тых ці іншых тэм па захаванні гістарычнай спадчыны, радзімазнаўчым, краязнаўчым выхаванні моладзі і ўвогуле грамадства.

Мяркуецца, што да дыялогу з беларускімі арганізатарамі фестывалю ў  Міры падключацца пісьменнікі з  Расіі, Украіны — Мікалай Чаркашын, Яўген Анташкевіч, Глеб Кудрашоў і інш.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Опубликовано:
Просмотров:
288