“Драгічынскаму весніку” – 85!

“Драгічынскаму весніку” – 85!

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Драгічынскі веснік” з 85-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што газета мае сваю багатую гісторыю і традыцыі, аўтарскаму калектыву ўласцівы адказнасць, прынцыповасць, шчырая грамадзянская пазіцыя, вернасць прафесійнаму абавязку.

Выданне трывала замацавалася на інфармацыйнай карце рэгіёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў.

“Знаходзячыся на вастрыні жыцця, газета садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, заўсёды застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа”, – падкрэсліваецца ў віншаванні.

Міністр пажадаў калектыву, каб любімая праца прыносіла толькі радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапала сіл і энергіі, а таксама моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, новых творчых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Опубликовано:
Просмотров:
777