Філіял кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі створаны на базе выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”

Філіял кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі створаны на базе выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”

На базе выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” створаны філіял кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ.

IMG 9435

Кафедру і выдавецтва звязваюць даўнія творчыя сувязі, якія ўмацоўваюцца і развіваюцца. Напрыклад, зараз сумеснымі намаганнямі ствараецца энцыклапедыя “Уладзімір Караткевіч”, наладжана эфектыўная праца як па мэтавым адборы для прадпрыемства выпускнікоў па спецыяльнасці “Літаратурная работа (рэдагаванне)”, так і па далучэнні супрацоўнікаў выдавецтва да навучальнага працэсу. Так, прафесійную “прапіску” ў выдавецтве знайшла лепшая выпускніца Вольга Давідовіч (Хурсік), а сёлетні выпускнік Вадзім Багуцкі ўжо залічаны ў штат.

Дырэктар выдавецтва Вольга Ваніна рупліва перадае свой вопыт у аўдыторыі і на прафесійных пляцоўках. Яна не раз узначальвала ДЭК і ў гэтым годзе ўваходзіць у склад экзаменацыйнай камісіі. Сумесныя планы поўняцца цікавымі праектамі, рэалізацыя якіх будзе карыснай справай і для БДУ, і для базавага прадпрыемства.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта факультэта журналістыкі БДУ.

Опубликовано:
Просмотров:
765