Казахстанская тэма – у кастрычніцкай «Маладосці»

Казахстанская тэма – у кастрычніцкай «Маладосці»

Днямі выходзіць з друку кастрычніцкі нумар беларускага літаратурна-мастацкага часопіса «Маладосць». Па традыцыі і ў гэтым выпуску ёсць старонкі, якія сведчаць пра далучанасць беларускага мастацкага свету да іншых краін, народаў і іншых нацыянальных літаратур.  

У кастрычніцкай «Маладосці» – артыкул Алеся Карлюкевіча «Казахстан і беларуская літаратура: імёны і факты». Аўтар аглядае повязь беларускіх пісьменнікаў з адной з краін Цэнтральнай Азіі, якая доўгі час як Казахская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ўваходзіла ў склад Савецкага Саюза. «Казахстан здаўна быў прытулкам для беларускіх літаратараў. Здаралася гэта па розных прычынах… Кагосьці ў далёкую ад Беларусі старонку лёс заносіў выпадкова. Хтосьці трапляў па прымусе. Асабліва ў гады сталінскага генацыду…» – піша аўтар.

Мікола Аляхновіч, Наталля Арсеннева, Сцяпан Баркоўскі, Пятро Бітэль, Станіслаў Суднік, Змітрок Бядуля, Сямён Дорскі, Рыгор Бярозкін, Іосіф Васілеўскі, Андрэй Мрый, Мікола Калінковіч, Давыд Выгодскі, Яўген Васілёнак, Дзмітрый Даўгяла, Цодзік Даўгапольскі, Валянцін Зуб, Кастусь Рамановіч, Мікола Лупсякоў, Фёдар Куляшоў, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Ядвіга Машынская-Гельтман, Сяргей Скандракоў, Юрый Фатнеў, Марыя Фрумкіна, Сымон Хурсік, Алесь Якімовіч, Алег Ждан, Славамір Адамовіч, Вера Харужая… Гэтыя і іншыя выбітныя асобы – беларусы, ураджэнцы Беларусі, творцы, імёны якіх засталіся ў гісторыі айчыннай культуры, так ці іначай звязаны з Казахстанам.

Ілюстрацыямі да расповеду сталі рэпрадукцыі вокладак кніг большасці з літаратараў, якія згаданы ў публікацыі Алеся Карлюкевіча «Казахстан і беларуская літаратура: імёны і факты».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.

Опубликовано:
Просмотров:
883
Источник: