Кніжны гандаль – у няпростых умовах

Кніжны гандаль – у няпростых умовах

За высокі ўзровень арганізацыі гандлю друкаванай прадукцыяй беларускіх выдавецтваў і спадарожнымі таварамі беларускай вытворчасці Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны шэраг загадчыкаў кнігарняў краіны.

Сярод тых, хто адзначаны, – загадчык філіяла ААТ “Белкніга” “Кніжны магазін “Першацвет” Яніна Вабішчэвіч (пас. Бараўляны, Мінская вобласць), загадчык філіяла ААТ “Белкніга” “Кніжны магазін “Прамень” Наталля Мацюшкова (Віцебск), загадчык філіяла ААТ “Белкніга” “Кніжны магазін №19 “Книги” Святлана Рудзіч (пас. Руба, Віцебская вобласць), загадчык філіяла ААТ “Белкніга” “Кніжны магазін “Спадчына” (Маладзечна, Мінская вобласць), загадчык філіяла ААТ “Белкніга” “Кніжны магазін “Несцерка” (Шчучын, Гродзенская вобласць).

Менавіта ў гэтых кнігарнях гандаль кнігамі выйшаў на ўзровень 120 і болей працэнтаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. І, канешне ж, у гэтым – заслуга тых людзей, хто непасрэдна кантактуе з пакупнікамі, хто здольны пераканаць у вартасцях той ці іншай кнігі.

– Можна толькі падзякаваць загадчыкам кнігарняў і тым, каго адзначылі, і ўсім астатнім, хто працуе ў нашай сетцы са 101 гандлёвага аб’екта, – гаворыць генеральны дырэктар ААТ “Белкніга” Аляксандр Вашкевіч. – Яны робяць усё магчымае, каб кніга і надалей заставался складнікам духоўнага жыцця беларусаў.

Крыніца: sozvuchie.by.

Опубликовано:
Просмотров:
1 107