Кніжныя навінкі Выдавецкага дома «Звязда»

Кніжныя навінкі Выдавецкага дома «Звязда»

Чарговае выданне з серыі “Падарожжа ў часе” вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, на гэты раз прысвечанае Гродна, выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда”. Унікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, дазваляе наглядна расказаць аб гісторыі горада з канца ХІХ стагоддзя да сярэдзіны 1970-х гадоў.

Кніга выйшла на беларускай, рускай і англійскай мовах.

вокладка Гродна.jpg


Яшчэ адна кніга Уладзіміра Ліхадзедава пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” — “СЛОНІМ. Падарожжа ў часе”.

Імя калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава сёння добра вядома гісторыкам і знаўцам гісторыі сваёй Айчыны. Гэта кніга – знаёмства з новымі знаходкамі збіральніка паштовак стогадовай даўніны. Альбом дае магчымасць убачыць даўні Слонім вачыма нашых продкаў.

Выйшла на беларускай, рускай і англійскай мовах.

обложка лиходедов слоним 1 стр..jpg

Выпуск выданняў ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Прэзентацыі гэтых кніг адбудуцца ў рамках XXVI Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.

Опубликовано:
Просмотров:
1 398
Направления: