Круглы стол экспертаў

Круглы стол экспертаў

У рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ”Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы” сёння запланаваны круглы стол экспертаў, у якім прынялі ўдзел намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, дырэктар выдавецтва ”Мастацкая літаратура“ Аляксандр Бадак, дырэктар выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Мікалай Супрановіч, дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Вольга Ваніна, выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ, а таксама дацэнт кафедры журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя У.Г.Караленкі, кандыдат навук па сацыяльных камунікацыях Глеб Кудрашоў.

Падчас круглага стала абмеркаваны пытанні ролі кнігі, у тым ліку і інтэрактыўнай, у сучасным свеце, сённяшнія праблемы выдавецтваў, пераемнасці традыцый і выклікаў часу, эфектыўныя маркетынгавыя стратэгіі.

Сёння плануецца правядзенне панэльных дыскусій па гісторыі і сучасным стане выдавецкай дзейнасці, а таксама па праблемах падрыхтоўкі сучасных спецыялістаў гэтай галіны, узаемадзеянне выдавецкай дзейнасці і журналістыкі.

Опубликовано:
Просмотров:
1 156