«ЛіМ» і «Маладосць» знаёмяць з азербайджанскай літаратурай

«ЛіМ» і «Маладосць» знаёмяць з азербайджанскай літаратурай

Новыя публікацыі твораў азербайджанскіх пісьменнікаў на беларускую мову з’явіліся ў айчыннай літаратурна-мастацкай перыёдыцы і ў 2019 годзе.

Марыя Кобец пераклала і надрукавала ў «Літаратуры і мастацтве» верш Фарыда Гусейна «Прызыў». А Дзмітрый Радзівончык пазнаёміў беларускага чытача з апавяданнем азербайджанскага празаіка Камрана Назірлі «Белы цень». А ў часопісе «Маладосць» (красавіцкі нумар за 2019 год) з’явілася падборка вершаў азербайджанскага паэта Магамеда Гаджыева ў перакладзе Міколы Шабовіча.

Мо і няшмат публікацый азербайджанскій аўтараў выйшла ў 2019 годзе ў Беларусі. У ранейшыя і зусім блізкія гады пабачылі свет зборнікі вершаў Чынгіза Алі аглу, Лейлы Аліевай, анталогія сучаснай азербайджанскай паэзіі, кніга для дзяцей Севіндж Нурукызы. І ўсё ж і публікацыі 2019 года, якія прадставілі трох розных аўтараў у Беларусі, – сведчанне таго, што існуе беларуска-азербайджанскае літаратурнае сяброўства. Застаецца спадзявацца на болей шырокае развіццё стасункаў, на тое, што ў 2020 годзе з’явяцца новыя пераклады на беларускую мову паэтаў і празаікаў Азербайджана.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.

Опубликовано:
Просмотров:
1 151