Літаратурны конкурс часопіса “Алеся” працягваецца!

Літаратурны конкурс часопіса “Алеся” працягваецца!

“Алеся” запрашае сваіх чытачоў стаць стваральнікамі ўжо традыцыйнага “Літаратурнага выпуску” часопіса. Пішаце вершы ці прозу? Падзяліцеся плёнам свайго натхнення, прадэманструйце здольнасці да мастацкага слова.

Імкненне да творчасці ўласцівае многім людзям незалежна ад узросту і прафесіі. Кожны год, знаёмячыся з матэрыяламі літаратурнага конкурсу,  супрацоўнікі рэдакцыі ўпэўніваюцца, як многа сярод чытачоў талентаў. У мастацкіх тэкстах чытачы расказваюць пра ўсё, што іх хвалюе: гэта могуць быць моманты з уласнага жыцця, перажыванні, якія ўзніклі ў сувязі з векапомнымі падзеямі, эмоцыі ад сустрэч з прыродай і гэтак далей. Літаратурны выпуск “Алесі” – тая пляцоўка, дзе творчыя работы атрымаюць шырокі розгалас.

Часопіс выйдзе ў ліпені 2020 года. Прыём творчых работ ажыццяўляецца да 1 чэрвеня. Рэдакцыйны савет “Літаратурнага выпуску” ўзначаліць пісьменніца Алена Брава.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца вершы, творы малой прозы – апавяданні, эсэ (умоўны аб’ём – да 10 тыс. камп’ютарных знакаў). Твор павінен быць арыгінальны.

Дасылайце вашы работы на адрас: 220013, г.Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10а, Выдавецкі дом “Звязда”, часопіс “Алеся”, альбо на электронны адрас: a.chasopis@yandex.by

Прапануючы свае творы для публікацыі, тым самым вы даяце згоду на іх размяшчэнне ў часопісе бязвыплатна, а таксама несяце адказнасць перад трэцімі асобамі за парушэнне аўтарскіх правоў. 

Па вашым жаданні, твор можа быць надрукаваны пад псеўданімам, але просім аўтараў абавязкова пазначаць для рэдакцыі поўнае імя і прозвішча, а таксама паштовы адрас і кантактны тэлефон для сувязі. Рукапісы не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца. Тэлефон для даведак: (8-017) 287-17-59.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса “Алеся”.

Опубликовано:
Просмотров:
939