“Малая радзіма твая і мая”

“Малая радзіма твая і мая”

Саюз пісьменнікаў Беларусі, які з’яўляецца адным з арганізатараў XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу , вылучыў да кніжнага свята вельмі шмат адметных ініцыятыў. Аўтограф-сэсіі, прэзентацыіі кніжных навінак, круглыя сталы, Свята маладой паэзіі, спектакль Мінскага гарадскога тэатра паэзіі на вершы Лізаветы Палеес “У палоне музыкі душы”.

Насычаная праграма з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў і іх шматлікіх паплечнікаў мяркуе адбыцца на спецыяльнай пляцоўцы “Пісьменнік і час” на стэндзе СПБ.

У межах міжнароднага круглага стала “Пісьменнік і час” запланавана літаратурна-мастацкая кампазіцыя “Малая радзіма твая і мая” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў.

Таксама пройдзе прэзентацыя кнігі народнага паэта Каўказа Саліха Гуртуева “Мае беларусія госці”, у якой надрукаваны творы класікаў і сучасных беларускіх аўтараў у перакладзе на балкарскую мову.

Сумесна с выдавецтвам “Чатыры чвэрці” рыхтуецца культурна-асветніцкая праграма “Прычаснікі духоўнасці”, прысвечаная Году малой радзімы.

Адкрыццём мінулага года стала выданне кнігі школьніцы Сафіі Ворсы “Горад аслеплых скрыжалей”. Саюз пісьменнікаў разам с часопісам “Роднае слова” арганізоўвае прэзентацыю кнігі юнай аўтаркі, падтрымаць якую прыйдуць многія знакамітыя творцы.

Опубликовано:
Просмотров:
1 941