Навінкі ад ”Звязды“

Навінкі ад ”Звязды“

У Выдавецкім доме ”Звязда“ выйшлі новыя кнігі Уладзіміра Ліхадзедава.

Выданне ”75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне“ вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Унікальная калекцыя арыгінальных даваенных, ваеннага часу і сучасных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, выпускаў агітацыйных плакатаў “Раздавім фашысцкую гадзіну” расказвае пра няпросты шлях, які давялося прайсці нашай Айчыне, каб аднавіцца пасля ваеннага ліхалецця.

75 лет Лиходедов обложка.jpg

А новы філакартычны альбом ”Блакада“аўтара будзе добрым памочнікам у вывучэнні праўдзівай гісторыі.

Старыя паштоўкі, многія з якіх – мастацкія фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, дакументы і лісты жыхароў з блакаднага Ленінграда сваім родным і сябрам,  з’яўляюцца пераканаўчымі сведкамі Ленінградскай блакады – страшнага, але не забытага часу, адлюстроўваюць ваенныя падзеі і побыт звычайных гараджан.

Выданне выйшла на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Блокада Лиходедов обложка.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.



Опубликовано:
Просмотров:
358