Новыя навукова-папулярныя выданні «Народнай асветы»

Новыя навукова-папулярныя выданні «Народнай асветы»

І. У. Ягоўдзік «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі»

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.

Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

С. Б. Холеў «Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу»

У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.

Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.


Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва  «Народная асвета».
Опубликовано:
Просмотров:
670