Новы аўдыяпраект “Звязды”

Новы аўдыяпраект “Звязды”

Як паведамілі ў інтэрнэт-рэдакцыі сеткавага выдання zviazda.by, на сайце выдання з’явілася новая рубрыка, дзе матэрыял падаецца ў форме аўдыязапісу.

Журналісты пастаянна размаўляюць з парламентарыямі, кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў, спартсменамі — людзьмі, якім не ўсё роўна, як будзе развівацца наша краіна. З гэтых гутарак нарадзіўся падкаст “Сваімі словамі”, дзе вядомыя беларусы разважаюць на надзённыя тэмы, што хвалююць усіх і кожнага.

Медыкі і артысты, настаўнікі і ваеннаслужачыя, дэпутаты і шматдзетныя маці расказваюць пра асабістае і грамадскае. У кожнай сферы за апошнія дзесяцігоддзі ёсць пэўныя дасягненні, пра якія можна даведацца дзякуючы падкасту на сайце “Звязды”.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.

Опубликовано:
Просмотров:
809