Новыя кнігі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры были прадстаўлены новыя кнігі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

— Мы сутыкаемся з музыкай ад нараджэння, калі маці спявае нам калыханку, і потым на працягу ўсяго жыцця выбіраем з усёй разнастайнасці музыкі тую, якая нам блізкая. Безумоўна, культурны і адукаваны чалавек павінен умець разбірацца ў музыцы, у яе кірунках, ведаць пра кампазітараў, якія нарадзіліся, жылі і тварылі на нашай зямлі. Таму выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» бярэ на сябе місію расказаць пра ўсё гэта, — расказала дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Вольга Ваніна.

Спектр кніг, якія тут выдаюцца, досыць шырокі. Напрыклад, дзецям розных узростаў могуць быць цікавыя выданні «Міхал Клеафас Агінскі» (выйшла ў серыі «Гісторыія для школьнікаў») альбо «На чым іграе музыка», дзе гаворка ідзе пра народныя музычныя інструменты. На шырокае кола чытачоў разлічаны кнігі «Лібрэта опер Станіслава Манюшкі», «Кампазітары Беларусі: Мікалай Аладаў, Яўген Глебаў і Сяргей Картэс», «Арганы Беларусі» — кніга, дзе прадстаўлены практычна ўсе арганы Беларусі і месцы іх знаходжання (а ў дадатак — дыск, на якім можна пачуць арганную музыку).

Як адзначыла загадчык Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар, кожнае з гэтых выданняў мае сваё дапаўненне ў экспазіцыях музея. Напрыклад, калі гаворым пра народныя інструменты, то можна завітаць у залу «Вытокі тэатральнай і музычнай культуры», каб даведацца пра той перыяд у музычнай і тэатральнай культуры, калі паміж імі не было падзелу.

— Выбраны выдавецтвам кірунак па папулярызацыі музыкі — гэта нават крыху нечакана, бо ў наш час даволі рэдка ўвага выдаўцоў скіроўваецца на гэтую тэму. Тое, што сёння ёсць такая платформа, дзе можам прадставіць творчасць нашых вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, музычнай культуры, проста выдатна, — кажа загадчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член праўлення Беларускага саюза кампазітараў Наталля Ганул.У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры были прадстаўлены новыя кнігі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

— Мы сутыкаемся з музыкай ад нараджэння, калі маці спявае нам калыханку, і потым на працягу ўсяго жыцця выбіраем з усёй разнастайнасці музыкі тую, якая нам блізкая. Безумоўна, культурны і адукаваны чалавек павінен умець разбірацца ў музыцы, у яе кірунках, ведаць пра кампазітараў, якія нарадзіліся, жылі і тварылі на нашай зямлі. Таму выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» бярэ на сябе місію расказаць пра ўсё гэта, — расказала дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Вольга Ваніна.

Спектр кніг, якія тут выдаюцца, досыць шырокі. Напрыклад, дзецям розных узростаў могуць быць цікавыя выданні «Міхал Клеафас Агінскі» (выйшла ў серыі «Гісторыія для школьнікаў») альбо «На чым іграе музыка», дзе гаворка ідзе пра народныя музычныя інструменты. На шырокае кола чытачоў разлічаны кнігі «Лібрэта опер Станіслава Манюшкі», «Кампазітары Беларусі: Мікалай Аладаў, Яўген Глебаў і Сяргей Картэс», «Арганы Беларусі» — кніга, дзе прадстаўлены практычна ўсе арганы Беларусі і месцы іх знаходжання (а ў дадатак — дыск, на якім можна пачуць арганную музыку).

Як адзначыла загадчык Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар, кожнае з гэтых выданняў мае сваё дапаўненне ў экспазіцыях музея. Напрыклад, калі гаворым пра народныя інструменты, то можна завітаць у залу «Вытокі тэатральнай і музычнай культуры», каб даведацца пра той перыяд у музычнай і тэатральнай культуры, калі паміж імі не было падзелу.

— Выбраны выдавецтвам кірунак па папулярызацыі музыкі — гэта нават крыху нечакана, бо ў наш час даволі рэдка ўвага выдаўцоў скіроўваецца на гэтую тэму. Тое, што сёння ёсць такая платформа, дзе можам прадставіць творчасць нашых вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, музычнай культуры, проста выдатна, — кажа загадчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член праўлення Беларускага саюза кампазітараў Наталля Ганул.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Опубликовано:
Просмотров:
199
Поделиться в соц.сетях