Пабачыла свет кніга Кастуся Кірэенкі «Вандроўнае шчасце: рыбацкая паэма»

Пабачыла свет кніга Кастуся Кірэенкі «Вандроўнае шчасце: рыбацкая паэма»

У Выдавецкім доме «Звязда» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пабачыла свет кніга вядомага беларускага пісьменніка Кастуся Кірэенкі «Вандроўнае шчасце: рыбацкая паэма». 

kireenko-1.jpg

Добра вядомы твор не аднойчы прыходзіў да чытача ў самых розных выданнях на беларускай і рускай мовах. Галоўны лейтматыў мастацкага расповяду — жаданне паказаць хараство роднай старонкі вачыма рыбака-вандроўніка. «Калі і як гэта пачалося? — пачынае свой дыялог з чытачом пісьменнік Кастусь Кірэенка. — За прамяністымі маякамі маленства схаваўся ў сініх незабудках духмяны стромісты бераг; пераліваецца, вызвоньвае песню лета задумны Сож; і нешта такое роднае, такое бясконца дарагое раптам прынясе далёкі ўспамін, што сэрца ажно заные і балюча зашчыміць, нібыта забаіцца: а можа, тое ўсё лепшае ўжо даўно аджыло, даўно страчана...

amatar_adpachynku_na_race.jpg

Аматар адпачынку на рацэ

«Гэтую кнігу я назваў рыбацкай паэмай, а паэму — с ветлым іменем «Вандроўнае шчасце». Бо ў ёй і папраўдзе — сказ пра сходжаныя і нясходжаныя рыбацкія прыгоды», — піша аўтар.

rusla_r._svislach_u_rayone_upadzennya_balachanki.jpg

Русла р.Свіслач у раёне упадзення Балачанкі

Перагарніце старонкі «Вандроўнага шчасця» — і вы здзейсніце ўнікальнае віртуальнае падарожжа па рэках Беларусі. Дзе толькі не шукаў свае рыбацкія ўдачы Кастусь Кірэенка?! Бярэзіна, Сож, Свіслач, Проня, Балачанка, Волма, Вілейскае водасховішча... Цеплыня, з якой пісьменнік расказвае пра свае ўдачы, пра любаванне стромкім і ціхім цячэннем, колерам вады і тых травінак, кветак, якімі абсыпаны берагі беларускіх рэк, наталяе чытача дабрынёю, светласцю... 

У новым выданні ўпрыгожваюць старонкі «рыбацкай памяці» сённяшнія фотаздымкі тых мясцін, якімі вандраваў Кастусь Кірэенка. Аўтары фотаздымкаў — Уладзіслаў Цыдзік і Уладзімір Шафарэнка. 


Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».


Опубликовано:
Просмотров:
88