Пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы»

Пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы»

24 кастрычніка 2019 года на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы».

З уступным словам звярнулася да ўдзельнікаў канферэнцыі Вольга Самусевіч – дэкан факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З прывітальным словам і дакладам па плянарным пасяджэнні выступілі Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, ганаровы госць канферэнцыі – дацэнт кафедры журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя У.Г.Караленкі Глеб Кудрашоў і загадчык кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ Віктар Іўчанкаў.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі, Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што дасягненні ў сферы выдавецкай справы павінны ўмацоўваць суверэнітэт нашай краіны, узбагачаць духоўную спадчыну народа.

Ён засяродзіў увагу на тым, што “сённяшнія тэхналогіі не толькі накладваюць дадатковую адказнасць, але і патрабуюць ад нас зрабіць пэўную рэвізію, знайсці новыя спосабы і формы працы, зваротнай сувязі, грамадскіх адносін. Новых ініцыятыў патрабуе само жыццё. Толькі высокакваліфікаваныя, кампетэнтныя супрацоўнікі выдавецка-паліграфічнага комплексу, якія валодаюць высокім узроўнем грамадзянскай і этычнай адказнасці, здольны ў сучасных умовах забяспечыць патрэбы кніжнага рынку”.

Опубликовано:
Просмотров:
1 091