Падручнік “Гісторыя Беларусі” выдадуць шрыфтам Брайля ў «Народнай асвеце»

Падручнік “Гісторыя Беларусі” выдадуць шрыфтам Брайля ў «Народнай асвеце»

Падручнік “Гісторыя Беларусі” (другая палова ХVI — канец XVIII ст.) для 8 класа агульнаадукацыйнай школы будзе выдадзены шрыфтам Брайля выдавецтвам “Народная асвета”.

Дадаткам да падручніка стане хрэстаматыя ў DAISY-фармаце, якая выдадзена ўстановай “МоцАрт”.

Праект рэалізуецца па заказе Міністэрства адукацыі.

DAISY-хрэстаматыя дапаможа невідушчым і слабавідушчым дзеткам грунтоўна вывучыць гісторыю нашай Айчыны.

Фармат DAISY сёння выкарыстоўаецца ва ўсім свеце.

У гэтым фармаце выдаюцца мастацкія і навукова-папулярныя кнігі. падручнікі, даведнікі, а таксама перыёдыка.

Сучасная версія гэтага стандарту прадугледжвае зручную навігацыю.

Опубликовано:
Просмотров:
1 361