Пераможцаў конкурсу ”Пад знакам Года малой радзімы” ўзнагародзілі ў Горках
У рамках семінара, што праходзіць сёння ў Горках, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу сярод СМІ ”Пад знакам Года малой радзімы”.
Пераможцамі сталі:
1. Установа «Рэдакцыя газеты «Асіповіцкі край» (дыплом 2 ступені) – у намінацыі ”Традыцыі і гісторыя роднага краю“ сярод рэгіянальных друкаваных СМІ.
2. Установа «Рэдакцыя Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» (дыплом 1 ступені) – у намінацыі ”Малая радзіма – у фотаздымках“ сярод рэгіянальных друкаваных СМІ.
3. Газета «Магілёўскія ведамасці» (КВУП «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (дыплом 2 ступені) – у намінацыі ”Землякі“ сярод рэгіянальных друкаваных СМІ.
4. Унітарнае камунальнае выдавецкае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыццё» (дыплом 1 ступені) – у намінацыі «Землякі» сярод рэгіянальных электронных СМІ.
5. Рэдакцыя раённага тэлевяшчання «Тэлекампанія Шклоў» (дыплом 3 ступені) – у намінацыі «Землякі» сярод рэгіянальных электронных СМІ.
Фота gorkiv.by.