Прадстаўнікі Мінінфарма прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу

Прадстаўнікі Мінінфарма прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу


photo_2022-11-03_11-48-13.jpg


3 лістапада 2022 года спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка народнаму паэту ў Мінску прынялі ўдзел і прадстаўнікі Мінінфарма і яго падведамасных арганізацый.

photo_2022-11-03_11-21-06.jpg

Дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч адзначыў, што творы класіка, яго вершы і публіцыстыка — гэта грунт жыцця, радасці і трываласці:

photo_2022-11-03_11-21-27.jpg

Прыхінуўшыся да яго літаратурных скарбаў, мы становімся багацейшымі шматкроць. Сёння час, калі сацыяльныя сеткі выводзяць нас у іншыя прасторы, магчыма, касмічныя, безумоўна недасягальныя яшчэ дзесяцігоддзі назад. І мне бачыцца, што велічыня такіх мастакоў слова і найперш народнага песняра Якуба Коласа, гэта трывалая нітачка нашай сувязі ў стагоддзях, у часе, у прасторы. Чытайце, шануйце Коласа, вывучайце яго жыццёвы шлях — і вы станеце шматкроць багацейшымі, зможаце быць сапраўднымі абаронцамі жыцця, лёсу беларусаў і нашай краіны.


Опубликовано:
Просмотров:
122