Як заахвоціць дзяцей да чытання. Майстар-клас з дзіцячай пісьменніцай

Як заахвоціць дзяцей да чытання. Майстар-клас з дзіцячай пісьменніцай

Пісьменніцу Кацярыну Хадасевіч-Лісавую чарговы раз запрасілі на сустрэчу са студэнтамі факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя М.Танка.

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Ірына Буторына плённа працуе з будучымі настаўнікамі ў межах розных творчых праектаў. Адзін з накірункаў – сумесная дзейнасць з сучаснымі літаратарамі. Вось і згаданая сустрэча з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой стане добрым пачаткам супрацоўніцтва.

Урокі літаратуры – тэма блізкая для госці, бо Кацярына па адукацыі настаўнік пачатковых класаў, працавала з малодшымі школьнікамі. Падчас сустрэчы ішла гутарка пра тое, як зрабіць урокі літаратуры цікавымі, якія прыёмы можна выкарыстоўваць, як заахвоціць дзяцей да чытання. Акрамя гэтага, пісьменніца пазнаёміла слухачоў са сваімі кнігамі і прадэманстравала інтэрактыўныя формы работы.

Студэнты падзякавалі госці і прызналіся, што і самі натхніліся такімі цікавымі падыходамі, захацелі прачытаць кнігі аўтара і ў будучыні знаёміць з імі сваіх вучняў.

Паводле меркавання пісьменніцы, такія сустрэчы з маладымі педагогамі маюць важныя перспектывы. Зацікаўленыя творчыя настаўнікі будуць добра арыентавацца ў сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры змогуць праводзіць цікавыя ўрокі і заахвоціць дзяцей чытаць.

IMG_6452.JPG

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”


Опубликовано:
Просмотров:
857