Прэзентацыя кнігі "Янка Маўр.Наш вечны Рабінзон» у кнігарні «Дружба»

Прэзентацыя кнігі "Янка Маўр.Наш вечны Рабінзон» у кнігарні «Дружба»

27 мая а 13 гадзіне ў  кнігарні «Дружба» ОАО "Белкніга" (пр-т Пераможцаў, 51/1) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Янка Маўр. Наш вечны рабінзон» серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». У мерапрыемстве прыме удзел ўнучка Янкі Маўра і Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, якая з’яўляецца складальнікам кнігі.

Серыя «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» (ЖЗЛБ) была заснавана выдавецтвам «Мастацкая літаратура» пятнаццаць гадоў таму і распачалася выданнем кнігі «Владимир Мулявин. Нота судьбы». На сёння ў «ЖЗЛБ» выйшла больш за трыццаць тамоў. Сярод іх кнігі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, Кузьмы Чорнага, Расціслава Янкоўскага, Леаніда Шчамялёва і інш.


Опубликовано:
Просмотров:
1 386
Направления: