Public talk з Андрэем Янушкевічам і Валерыем Славуком у «Светачы»

Public talk з Андрэем Янушкевічам і Валерыем Славуком у «Светачы»

21 красавіка 2020 года ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбыўся public talk з дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч» Андрэем Янушкевічам і мастаком Валерыем Славуком.


Гаворка ішла пра кнігу «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», што нядаўна выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч», пра яе атмасферныя казкі і непаўторныя ілюстрацыі. 

Да размовы далучыўся ўкладальнік кнігі — Антон Францішак Брыль, унук знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Брыля. 

Дарэчы, кніга ўжо даступная для перадзамовы на  magazin.belkniga.by, а сам старт продажаў адбудзецца 22 красавіка адначасова ва ўсіх кнігарнях сеткі «Белкніга». Толькі ў дзень старта продажаў усіх аматараў цмокаў, ваўкалакаў ды рознага кшалту нячысцікаў чакае зніжка 15% на кнігу.  

Янушкевіч_2020-04-21_1.jpg

Янушкевіч_2020-04-21_2.jpg

«Вядзьмар, які рабіўся ваўком» — гэта 30 беларускіх чарадзейных казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаныя ў канцы XIX- пачатку XX стагоддзя, а цяпер наноў адабраныя і апрацаваныя. Некаторыя з гэтых гісторый усім вядомыя, а іншыя, наадварот, рэдка траплялі ў выданні для шырокага чытача.

Відэазапіс можна будзе знайсці на Youtube-канале «Белкнігі».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»

Опубликовано:
Просмотров:
1 272