”Сельскай праўдзе“ – 75!

”Сельскай праўдзе“ – 75!

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў рэдакцыі жабінкаўскай раённай газеты ”Сельская праўда“ з 75-годдзем з дня выхаду.

“З першых нумароў газета была побач са сваімі чытачамі, заўсёды змяшчала актуальныя матэрыялы аб жыцці рэспублікі і рэгіёна.

Рэдакцыя захавала лепшыя традыцыі папярэдніх пакаленняў журналістаў. Жыццё раёна немагчыма ўявіць без свежых нумароў выдання, якое з’яўляецца надзейнай крыніцай інфармацыі, дапамагае людзям у іх штодзённых клопатах”, – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што “і сёння калектыў рэдакцыі ідзе ў нагу з часам, паспяхова выкарыстоўвае новыя тэхналогіі пры падрыхтоўцы газетных матэрыялаў, імкнецца, як і раней, рабіць іх цікавымі і злабадзённымі, разам з мясцовымі ўладамі ўдзельнічае ў вырашэнні праблем людзей, падзяляе іх клопаты, будуе новую Беларусь”.

Міністр пажадаў супрацоўнікам рэдакцыі газеты, каб любімая праца прыносіла радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапала сіл і энергіі, а таксама моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, творчага натхнення, міру і дабрабыту.

Опубликовано:
Просмотров:
1 040