Слонімшчына рыхтуецца да свята

Слонімшчына рыхтуецца да свята

12 жніўня Слонімшчыну наведала рэспубліканская рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства на чале з Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Мікалаевічам Карлюкевічам.

Разам з раённымі ўладамі госці падрабязна разгледзелі стан падрыхтоўкі аб’ектаў да рэспубліканскага свята, а таксама абмеркавалі праграму мерапрыемства.

– Ужо вельмі шмат зроблена, гэта імпануе, – адзначыў у размове з журналістамі Аляксандр Мікалаевіч. – Яснасць ёсць па адкрыцці помніка Льву Сапегу. Я лічу, што гэта знакавая падзея не толькі для Слоніма, а і ўвогуле для нашай краіны. Таксама сёння была ўдакладнена праграма свята. Прыемна, што галоўнае месца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства будзе займаць кніга, прыгожае роднае слова.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газеты “Слонімскі веснік”.


Опубликовано:
Просмотров:
1 446
Регионы Беларуси:
Страны: