Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Медыястыліст» стала пераможцам конкурсу

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Медыястыліст» стала пераможцам конкурсу

У БДУ падведзены вынікі конкурсу «Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя» за 2020 год. Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Медыястыліст», якая другі год працуе пры кафедры «Медыялінгвістыкі і рэдагавання» журфака БДУ, стала пераможцай конкурсу ў намінацыі «Дзейнасць СНДЛ па прыцягненні фінансавання».

Кіраўнік студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Медыястыліст» дацэнт Сяргей Вiктаравiч Зелянко адзначыў, што перамога стала магчымай выключна дзякуючы зладжанай навуковай рабоце са студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі ўсіх членаў кафедры «Медыялінгвістыкі і рэдагавання», а таксама прыцягненню аспірантаў кафедры да ўдзелу ў выкананні навукова-даследчых тэм па грантах Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры «Медыялінгвістыкі і рэдагавання», доктара філалагічных навук, прафесара Віктара Іўчанкава.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах факультэта журналістыкі БДУ.

Опубликовано:
Просмотров:
1 266