Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адзначаны ўзнагародамі Міністэрства інфармацыі
Міністр інфармацыі загадам ад 27 студзеня 2020 года № 9к за актыўную працу па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і высокае прафесійнае майстэрства ўзнагародзіў супрацоўнікаў установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.
Падзякай Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь адзначаны начальнік вучэбна-навукова-вытворчага аб’яднання “Студэнцкі медыяцэнтр” Кіра Блудава-Гой; намеснік начальніка Цэнтра па сувязях з грамадскасцю – начальніка аддзела электронных камунікацый Аляксандр Ёда; вядучы спецыяліст аддзела электронных камунікацый Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Наталля Піткевіч.
Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублiкi Беларусь узнагароджаны начальнік Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Ганна Салаўёва, намеснік начальніка Цэнтра па сувязях з грамадскасцю – начальніка аддзела інфармацыі і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Вольга Кішкель і дацэнт кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ірына Герасімчык.
Фота - БЕЛТА.