Сустрэча з пісьменніцай Алесяй Коршак адбылася ў кніжнай краме “Санет”

Сустрэча з пісьменніцай Алесяй Коршак адбылася ў кніжнай краме “Санет”

2 ліпеня ў кніжнай краме “Санет” горада Слоніма прадстаўнікі выдавецтва “Беларусь” правялі творчую сустрэчу з укладальнікам кніг “Беларуская міфалогія для дзяцей” і “Беларускія народныя святы для дзяцей” Алесяй Коршак.

Падчас сустрэчы дзеці даведаліся шмат цікавага аб жыцці продкаў, прыродных з’явах, у якія яны верылі і звязвалі з імі многія падзеі ў сваім жыцці. Як яны праводзілі абрады, прадказвалі надвор’е і нават будучыню.

Таксама аўтар правяла віктарыну, у якой хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі самы актыўны ўдзел і прадэманстравалі цудоўныя веды па гісторыі роднага краю. Самыя актыўныя атрымалі прызы.

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў крамы выклікала і прэзентацыя кніжных навінак, якую правялі супрацоўнікі выдавецтва “Беларусь”.


слоним2.jpg


слоним3.jpg

Опубликовано:
Просмотров:
774