У Слоніме вернікам перадалі Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга

У Слоніме вернікам перадалі Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга

Богаслужэнне ў Свята-Троіцкім саборы ў Слоніме 1 верасня – своеасабливая фінальная кропка на маршруце экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая пачалася яшчэ напярэдадні нацыянальнага свята. 

Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” нарадзілася ў Беларусі адначасова з Днём беларускага пісьменства ў 1994 годзе. Штогод у ёй прымае ўдзел творчая і навуковая інтэлігенцыя краіны: пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы.

Традыцыйна экспедыцыя пачынаецца ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга, а далейшы маршрут вызначаецца ў залежнасці ад сталіцы Дня пісьменства. Сёлета гэта Слонім.

Слонім-агонь-2.jpg

Больш за 30 удзельнікаў экспедыцыі пачалі свой шлях 28 жніўня і за чатыры дні да старту асноўных святочных мерапрыемстваў Дня беларускга пісьменства наведалі галоўныя святыні Мінска і некалькіх раёнаў Мінскай вобласці.

На гродзенскай зямлі яны перадалі благадатны агонь вернікам Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра і храма Святого прарока Іліі на Навагрудчыне, заклалі Сад малітвы каля храма Святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх горада Ваўкавыска.

Слонім-агонь-лапата.jpg

– Кожны год наша экспедыцыя не падобная на папярэднюю, і галоўнае адрозненне цяперашняй – яна, можна сказаць, прыняла міжнародны фармат. Шлях без малога ў тысячу кіламетраў разам з намі пераадолеў сербскі пісьменнік Ранка Гойкавіч. Ёсць сярод членаў экспедыцыі нязменны ўжо на працягу ўсёй яго гісторыі ўдзельнік – Ніна Загорская, – расказаў адзін з удзельнікаў Аляксандр Лапата-Загорскі, які сам штогадовую дарогу да святыняў напярэдадні Дня пісьменства пераадолеў ужо больш за дзесяць разоў. 

Слонім-агонь-1.jpg

Увогуле за сваю гісторыю больш чым у чвэрць стагоддзя сотнi энтузiястаў працавалi ў складзе экспедыцыi. Больш за 30 тысяч кiламетраў складае агульны маршрут, праведзена мноства навукова-творчых канферэнцый у гарадах i вёсках, асвечаны Благадатным агнём сотнi пахаванняў абаронцаў Радзiмы, пасаджаны Сады супольнай малiтвы. 

Напоўненае глыбокім сэнсам падарожжа па Слонімскай зямлі, дарэчы, пачалося яшчэ напярэдадні. У апошні дзень лета, 31 жніўня, экспедыцыя завітала і на асвячэнне капліцы ў гонар святых Пятра і Фяўроніі ў Слоніме, удзельнікі здзейснілі хрэсны ход да Свята-Успенскага сабора ў Жыровічах. 

З самай раніцы 1 верасня ўжо ў “Эдэмскім садзе” Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра, што ў двух кіламетрах ад Жыровічаў, быў закладзены Сад малітвы – больш за два дзясяткі блакітных елак. Калі быць дакладней, тут з'явілася вечназялёная алея з 26 дрэў, і гэта лічба невыпадковая – адпавядае парадкаваму нумару цяперашняга свята слова ў Слоніме.

У вышытых мяшочках, збанках і капсулах пад карані дрэваў тут лягла зямля, урачыста ўручаная экспедыцыі прадстаўнікамі пройдзеных па маршруце раёнаў. Гэты сімвалічны момант стаў яшчэ адным напамінам прысутным аб далучэнні да агульнадзяржаўнага свята тых гарадоў і пасёлкаў, па якіх прайшоў маршрут экспедыцыі "Дарога да Святыняў”. 

Богаслужэнне ў Слонімскім Свята-Троіцкім саборы ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, а напрыканцы агульнай малітвы вернікам быў перададзены Благадатны агонь. Літаральна за гадзіну да абвяшчэння старту святочных мерапрыемстваў з галоўнай сцэны свята, пасля набажэнства ў храме ў самым цэнтры горада над Шчарай па гораду разышліся людзі, якія спяшаліся дадому зберагаючы агонь свечак і лампад. Усё гэта надало рэспубліканскаму святу яшчэ адну вельмі важную нотку настрою. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газеты “Гродзенская праўда”.

Опубликовано:
Просмотров:
1 450
Регионы Беларуси: