Віншуем выдавецтва “Чатыры чвэрці”

Міністэрства інфармацыі віншуе выдавецтва “Чатыры чвэрці” з нагоды яго 25-годдзя!

Створанае ў 1993 годзе, выдавецтва моцна заявіла аб сабе на кніжным рынку краіны як папулярызатар нацыянальнай культуры, мастацтва, беларускай літаратуры, навукі і адукацыі, творчасці беларускіх пісьменнікаў.

За гады існавання выйшла ў свет больш за 800 падрыхтаваных выдавецтвам кніг агульным тыражом каля 500 тысяч экзэмпляраў.

Шмат з іх сталі знакавымі ў нацыянальным кнігавыданні, унеслі ўклад у адраджэнне духоўнай беларускай культуры. Іх змястоўная і мастацка-графічная якасць неаднаразова адзначалася вышэйшымі ўзнагародамі нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Гэта такія выдавецкія праекты, як “Скарбы Беларусі” (дыплом пераможцы ў намінацыі “Фотапогляд”, 2015), “Дзесяць гадоў мастацтва Беларусі” (дыплом I ступені ў намінацыі “Паліграф-АРТ”, 2015), “Праваслаўныя святыя зямлі беларускай” серыі “Нашы духоўныя каштоўнасці” (дыплом I ступені ў намінацыі “Духоўнасць”, 2014), “Белая Русь с середины I тысячелетия до середины XIII века” да 1150-годдзя славянскага пісьменства і 1025-годдзя Хрышчэння Русі (дыплом I ступені ў намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”, 2014), “Минск сквозь века” да 950-годдзя горада Мінска (дыплом пераможцы ў намінацыі “Фотапогляд”, 2017), “Симфония столетий” (дыплом пераможцы ў намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”, 2017) і іншыя.

За значны ўклад у развіццё нацыянальнага кнігавыдання, прапаганду айчыннай літаратуры і ў сувязі з 25-годдзем з дня заснавання Міністэрства інфармацыі аб’явіла падзяку калектыву выдавецтва, узнагародзіла Ганаровай граматай дырэктара Анцух Л.Ф., а таксама асобных супрацоўнікаў ТДА “Чатыры чвэрці”.
Опубликовано:
Просмотров:
174
Направления:
Тип события:
Поделиться в соц.сетях