Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

26 жніўня 2020 года ў Мінску адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, у якім сёлета ўдзельнічала каля 15 тысяч беларускіх школьнікаў. Да фінальнага тура дайшлі 15 чытальнікаў. 

Журы, у складзе якога працавалі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, тэлеканала “Сталічнае тэлебачанне”, знакамітыя беларускія пісьменнікі і дзеячы культуры, ацэньвала выступленні па некалькіх параметрах. У прыватнасці, улічваліся глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбар тэксту твора, артыстызм выканання і інш. 

Са сцэны ў выкананні юных чытальнікаў прагучалі творы класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, Пятруся Броўкі, Пімена Панчанкі, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Грахоўскага і інш. Большасць удзельнікаў фінальнага этапа конкурсу аддалі перавагу творам, прысвечаным малой радзіме і патрыятычнай тэматыцы. 


ЖК2.jpg

ЖК3.jpg

ЖК4.jpg

ЖК5.jpg

Пераможцы конкурсу: 

Узроставая катэгорыя 1-4 класы: 

1 месца – Буткевіч Артур, навучэнец Цэнтра дадатковой адукацыі дзяцей і моладзі "Ранак" г.Мінска; 

2 месца – Пунько Ефрасіння, навучэнка Віцебскага абласнога палаца дяцей і моладзі; 

3 месца – Шаплыка Анастасія, вучаніца Сароцкая сярэдняй школы Любанскага раёна Мінскай вобласці; 

3 месца – Петрусёў Арсеній, вучань Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна. 

Узроставая катэгорыя 5-6 класы: 

1 месца – Навумчык Анастасія, вучаніца сярэдняй школы № 1 г.Докшыцы Віцебскай вобласці; 

2 месца – Рэба Мацвей, вучань сярэдняй школы № 14 г.Ліды Гродзенскай вобласці; 

2 месца – Пастухоў Мікіта, вучань гімназіі № 31 г.Мінска; 

3 месца – Кавалёва Паліна, вучаніца сярэдняй школы № 34 г.Магілёва. 

Узроставая катэгорыя 7-8 класы: 

1 месца – Ільюшэнка Дзмітрый, вучань Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, Віцебскай вобласці; 

2 месца – Пазняк Валерыя, вучаніца гімназіі № 2 г.Бабруйска Магілёўскай вобласці; 

3 месца – Губанаў Максім, вучань сярэдняй школы № 2 г.Стоўбцы Мінскай вобласці. 

Узроставая катэгорыя 9-10 класы: 

1 месца – Ананіч Дар’я, навучэнка Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска Магілёўскай вобласці; 

1 месца – Васільеў Максім, навучэнец Палаца дзіцячай творчасці г.Баранавічы Брэсцкай вобласці; 

2 месца – Іванюценка Аляксандра, навучэнка Вялікабродскага дзіцячага садка–сярэдняй школы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці; 

3 месца – Емяльянаў Данііл, вучань Рассветаўскай сярэдняй школы Клецкага раёна Мінскай вобласці. 

Тэлеверсію фіналу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” пакажа тэлеканал “Сталічнае тэлебачанне” падчас святкавання Дня беларускага пісьменства 6 верасня 2020 года а 11-й гадзіне.

Опубликовано:
Просмотров:
728