Вызначыліся фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

Вызначыліся фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

19 ліпеня ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі з усіх куткоў нашай краіны з’ехаліся пераможцы раённага, абласнога і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, каб паказаць сваю павагу да беларускай літаратуры, свой артыстызм і майстэрства падчас выканання літаратурных твораў. Сёлета у творчых чытаннях, прынялі ўдзел больш за 13 000 чалавек.

За аснову конкурсных выступленняў былі узяты творы  Я. Коласа, У. Караткевіча, А. Куляшова, А.Бачылы, Р.Барадуліна і іншых класікаў беларускай літаратуры. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэмам  малой радзімы і вайны.

У фінал конкурсу, які адбудзецца 31 жніўня ў г.Слоніме Гродзенскай вобласці падчас святкавання Дня беларускага пісьменства, выйшлі:

1 – 4 класы

Сьвібовіч Кіра – вучаніца “Сярэдняй школы № 32 г.Брэста”
Булгакава Марыя – вучаніца “Віцебскага абласнога палаца   дзяцей і моладзі”
Ткачонак Станіслаў – вучань “Магілёўская гімназіі № 1”

5 – 6 класы

Чопка Маргарыта – вучаніца “Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэтра маладзёжнай творчасці”
Наско Марыя – вучаніца “Тумілавіцкай дзіцячага саду – сярэдняй школы”
Тавоніус Аляксандра ­– вучаніца “Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

7 – 8 класы

Будзько Віялета – вучаніца “Сярэдняй школы № 2 г.Докшыцы”
Дзеркачоў Вячаслаў – вучань “Гімназіі № 10 г.Гомеля”
Маісеенка Глеб – вучань “Азярцоўскай сярэдняй школы”
Саковіч Ілья – вучань “Сярэдняй школы № 126 г.Мінска”

9 – 10 класы

Шпілеўскі Мікіта – вучань “Гімназіі № 71 г.Гомеля”
Полагава Аляксандра – вучаніца “Жухавіцкай сярэдняй школы”
Гарэлікава Яна – вучаніца “Свенскай сярэдняй школы”
Аль-Каттан Луіза – вучаніца “Сярэдняй школы № 94 г.Мінска”


Фінал конкурсу пройдзе ў рамках урачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства.


Опубликовано:
Просмотров:
1 276