Жыровіцкі манастыр. Энцыклапедычнае прачытанне

Жыровіцкі манастыр. Энцыклапедычнае прачытанне

“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” падрыхтавала да выдання энцыклапедычны даведнік, прысвечаны гісторыі Жыровіцкага Успенскага манастыра, абразу Жыровіцкай Маці Божай, а таксама паселішчу Жыровічы Слонімскага раёна.

Праект, які ўклаў кандыдат багаслоўя, дацэнт, прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі А.В.Слесараў, прысвечаны 550-годдзю з’яўлення ўнікальнай нацыянальнай, праваслаўнай святыні – абраза Жыровіцкай Маці Божай. Гэта рэліквія прызнана і праваслаўнай, і каталіцкай канфесіямі цудатворнай хрысціянскай святыняй.

У энцыклапедычнае выданне, якое выйдзе накладам 1000 экзэмпляраў, уваходзіць болей за 200 энцыклапедычных артыкулаў. Сярод аўтараў даведніка – намеснік Жыровіцкага манастыра, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі М/П.Альпак (архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый), першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі Ю.М.Сакалоў (іераманах Афанасій), свяшчэннік, прафесар Мінскай духоўнай семінарыі Г.Э.Шчаглоў, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Г.А.Лаўрэцкі, пратадыякан, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і Мінскай духоўнай семінарыі П.У.Бубнаў. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.

Опубликовано:
Просмотров:
756