«Звязда» і незвычайная птушка
25 кастрычніка 2019 года адбылася сустрэча вучняў сярэдняй школы № 162 горада Мінска з пісьменніцай і мастачкай Надзяй Букай і яе творам – кнігай “Бася і яе чароўны свет”. Наведвальнікі гэтай сустрэчы пазнаёміліся з чароўнымі персанажамі кнігі, адказалі на пытанні аўтара, паглядзелі цікавы фільм пра Пігласаў і атрымалі падарункі.
Гэта другая кніга пісьменніцы, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”. Незвычайны і ўжо вядомы персанаж Піглас зноў сустрэўся з юнымі чытачамі.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.