Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Дзейнасць / Міжнародная дзейнасць / Міжнародныя дагаворы

Міжнародныя дагаворы

Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы друку і інфармацыі ажыццяўляецца Міністэрствам інфармацыі ў такіх напрамках, як: стварэнне дагаворнай базы, супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы інфармацыйнага забеспячэння знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці, міжнародная выставачна-кірмашовая дзейнасць, праца з дыяспарай.

У перыяд з 1998 г. па 2022 г. у сферы друку і інфармацыі падпісаны наступныя міжнародныя пагадненні Рэспублікі Беларусь:

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне друку 1998 г.

- Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне перыядычнага друку 1999 г.

- Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет 1999 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Ізраіль аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры 2000 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі 2000 г.

- Пагадненне паміж Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па друку і Дэпартаментам па сродках масавай інфармацыі і паліграфіі адміністрацыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі аб супрацоўніцтве 2001 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі 2001 г.

- Пагадненне аб супрацоўніцтве ў распаўсюдзе масавай інфармацыі 2002 г. (у рамках ЕўрАзЭС)

- Пагадненне аб супрацоўніцтве ў распаўсюдзе масавай інфармацыі 2003 г. (Урад Рэспублікі Беларусь, Урад Рэспублікі Казахстан, урад Кыргызскай Рэспублікі, Урад Расійскай Федэрацыі і Урад Рэспублікі Таджыкістан)

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, спорту і турызму 2005 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі 2007 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі 2008 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі 2009 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі 2010 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі 2010 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі 2011 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі 2012 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі і камунікацый 2013 г.

- Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі і камунікацый 2015 г.

- Пратакол паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі 2016 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і адміністрацыяй Кастрамской вобласці (Расійская Федэрацыя) аб гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах 2017 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі 2018 г.

- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі (Расійская Федэрацыя) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах 2018 г.

У тым ліку міжнародныя пагадненні міжведамаснага характару ў сферы друку і інфармацыі:

- Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі і друку паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і прэс-канцылярыяй Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі 2005 г.

- Пагадненне паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі 2009 г.

- Мемарандум паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь i Міністэрствам культуры i інфармаціі Рэспублікі Беларусь i Міністэрствам культуры Рэспублікі Сербія аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйных тэхналогій i выдавецкай справы 2013 г.

- Пагадненне паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі, тэлерадыёвяшчання і нацыянальнай спадчыны Ісламскай Рэспублікі Пакістан 2015 г.

- Пагадненне паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры, інфармацыі і турызму Кыргызскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі 2018 г.

- Пагадненне паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Таджыкістан аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі 2019 г.

- Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі, выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Агенцтвам інфармацыі і масавых камунікацый пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан 2019 г.

- Пагадненне паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі і культуры Ісламскай Рэспублікі Афганістан аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі 2019 г.

Штогод Міністэрствам інфармацыі падпісваюцца пратаколы па рэалізацыі пагадненняў з Расійскай Федэрацыяй.

У мэтах выканання распрацаваных пратаколаў праводзяцца сумесныя мерапрыемствы-выставы, фестывалі, форумы, рэалізоўваецца цэлы шэраг сумесных інфармацыйных і выдавецкіх праектаў. У цяперашні час расійскія выданні могуць свабодна распаўсюджвацца на тэрыторыі Беларусі, на гэта не патрабуецца дадатковага дазволу, як для выданняў іншых дзяржаў.

У рамках Пагаднення з Расійскай Федэрацыі актыўна развіваецца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання – паліграфпрадпрыемстваў, выдавецтваў, кнігагандлёвых, тэлерадыёвяшчальных арганізацый.

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Міністэрства інфармацыі з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, СНД і ЕўрАзЭС.

Асноўным напрамкам работы Міністэрства інфармацыі з беларускай дыяспарай з'яўляецца інфармацыйнае забеспячэнне грамадскіх аб'яднанняў.